Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
21.02.2026

Тыдзень роднай мовы

З 16 лютага па 21 лютага 2026 года у нашай школе праходзіў Тыдзень роднай мовы. У мерапрыемствах тыдня  прынялі ўдзел вучні 3-11 класаў. Кожны дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак быў па-сапраўднаму насычаным і пазнавальным. Разнастайныя конкурсы, моўныя спаборніцтвы, святочныя мерапрыемствы дазвалялі дзецям атрымаць дадатковую інфармацыю, паглыбіць свае веды пра нашу духоўную спадчыну, кожнаму вучню знайсці занятак па душы.

На працягу тыдня праводзілася акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, “Фізкультхвілінкі на беларускай мове”, была арганізавана выстава кніг, прасвечаная скарбам беларускай мовы і пісьменнікам –юбілярам. 

Для вучняў 3 класа былі праведзены дыдактычгныя гульні “Цукеркі”, “Падбяры слова”.

Для вучняў 5- 6 класаў праведзены інтэлектуальныя гульні “Лінгвістычнае падарожжа”, “Перакладчыкі”. У гульні “Лінгвістычнае падарожжа” вучні падарожнічалі па станцыях “Фанетычная”, “Словаўтваральная”, “Марфалагічная”, “Лексічная”, “Сінтаксічная”, “Фразеалагічная”, “Сляпы аўкцыён”. Вучні захапіліся выкананнем цікавых і разнастайных заданняў, прымалі самы актыўны ўдзел у гульні, праявілі кемлівасць, паказалі свой слоўнікавы запас, а многія пашырылі яго. У гульні “Перакладчыкі” спаборнічалі дзве каманды. Мэты былі дасягнуты ў ходзе правядзення мерапрыемства. Гэтаму садзейнічалі цікавая і адпаведная ўзросту вучняў форма гульні, пазнавальныя заданні, накіраваныя на  развіццё творчых здольнасцей вучняў. Усё прайшло пры высокай актыўнасці ўдзельнікаў гульні, і усе сталі пераможцамі.

Для вучняў 8-11 класаў прайшла краязнаўчая гульня-конкурс “Пявучы голас роднай мовы”, праведзеная сумесна з сельскай бібліятэкай аг. Псышчава. У час мерапрыемства гучалі жарты, загадкі, вершы, прыказкі і прымаўкі. Вучні паспрабалі сябе ў ролі перакладчыкаў і прынялі ўдзел у разнастайных конкурсах. Яны яшчэ раз узгадалі гісторыю Дня роднай мовы, успомнілі складаны шлях нашай мовы на працягу стагоддзяў.

Для пачатковых класаў на працягу тыдня праводзіўся конкурс малюнкаў “Малюем краіну роднай мовы”.

Акрамя гэтага на працягу тыдня вучні разгадвалі рэбусы і крыжаванкі “Думай актыўна – жыві пазітыўна”, удзельнічалі ў афармленні выставы “Беларускі слоўнік у прадметах і рэчах”.

Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсё тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў і продкаў, звязвае мінулае з сучасным і будучым. Пагэтаму і трэба шанаваць сваю родную мову!



24.12.2025

Торжественная линейка, посвященная окончанию второй четверти

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта