Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
28.02.2022

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 21 па 26 лютага 2022 года ў школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Году гістарычнай памяці. Адкрыццё Тыдня адбылося ў Міжнародны дзень роднай мовы – 21 лютага. У гэты дзень вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, прынялі ўдзел у музабозе “Лекі роднай песні”.

На працягу ўсяго Тыдня родная мова гучала не толькі пад час урокаў, але і на музычных, паэтычных, гульнявых, танцавальных, пазнавальных, мовазнаўчых інтэрактыўных перапынках.

Кожны дзень праходзіў пад сваім дэвізам.

Акцыя “Фізкультхвілінкі па–беларуску” аб’яднала ўсю школу: настаўнікі ўсіх прадметаў на гэтым тыдні праводзілі іх на беларускай мове, а фізкульхвілінкі, якія, арыгінальныя і цікавыя,  педагогі атрымлівалі пры ўваходзе ў школу. А яшчэ нельга было прайсці міма фотазоны “Інстаграм па-беларуску”, якая працавала на працягу ўсяго Тыдня, як і  выставы “Песняры роднага краю”, аформленай бібліятэкарам школы, як і акцыі “Размаўляй па-беларуску”.

Акцыя “Далучы сваю далонь” паказала шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы нашых падлеткаў. Пажаданні росквіту і дабрабыту, незалежнасці, радасці, святла, міру – у большасці тых пажаданняў, што напісалі нашы вучні на далоньках.

Для аматараў беларускага кіно працаваў кінаклуб «Класіка беларускага кінематографа», вучні 5 – 6 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Малюем краіну роднай мовы», усе вучні школы далучыліся да раённага флэшмоба #СмакРоднайМовы

Завяршыўся тыдзень гульнёй-конкурсам “Пагуляем у роднае слова”. Цікава было і дзецям,  і дарослым адгадваць, што гэта такое ядуць і з чаго гатуюць ежу беларусы, што яны апранаюць, якім парфумам карыстаюцца. А калі на выхадзе яшчэ і вынеслі пару арыгінальных беларускіх слоў, данеслі іх дадому, расказалі бацькам, то, напэўна запомнілі, што мы – БЕЛАРУСЫ. Што мы – самабытны,  таленавіты народ.

Смак роднай мовы не павінен забывацца на наступны дзень. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на зямлі Беларусі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ – такая галоўная тэма мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці.

Разделы сайта