Геноцид евреев в районе
Немцы, реализуя нацистскую программу уничтожения евреев, создали на территории района 2 гетто.
Трагедыя Іванаўскага гета
У даваенным Іванава яўрэі складалі значную частку насельніцтва. Гэта былі ўрачы і настаўнікі, крамнікі і кавалі, краўцы і шаўцы.
У міры і згодзе, дапамагаючы і падтрымліваючы адзін другога, дзесяцігоддзямі жылі яны поруч з беларусамі.
Ды вось загрукатала Вялікая Айчынная вайна.
З першых дзён фашысцкай акупацыі ў раёне пачаўся генацыд супраць яўрэяў. Летам 1941 года частка мужчынскага насельніцтва старэйшага ўзросту гэтай нацыянальнасці была расстраляна ва ўрочышчы “Баравіца”, а астатніх, у тым ліку жанчын, дзяцей, старых сагналі ў гета, якое было размешчана ў цэнтры Іванава. Мечаныя жоўтымі латкамі, яны былі агароджаны ад свету калючым дротам. Тых, хто мог працаваць, ганаялі на розныя цяжкія работы.
Так і жылі яны цэлы год, у пастаянным страху, з дня на дзень чакаючы смерці.
І гэты страшэнны дзень настаў. Цудоўным жнівеньскім ранкам 1942 года, паставіўшы ў калоны, іх прывялі на ўскраіну рудскага лесу.
Відавочцы тых жудасных падзей Курыловіч Марыя Мікалаеўна, Куліч Раіса Мікалаеўна ўспамінаюць:
- У той дзень горад, здавалася, замёр, затаіўшыся ў страшнай прыгнечанай цішы. Яны ішлі спакойна, пад пякучымі промнямі летняга сонца. Нейкая нечалавечая пакорнасць была ў іх вачах, у іх постацях. Моцна прыціскалі да сябе дзяцей матулі. Закаханыя крочылі, цесна абняўшыся. Калі зайшлі ў лес, некалькі дзесяткаў чалавек кінуліся наўцёкі. Услед ім грымнулі стрэлы. Выратавацца ўдалося нямногім. А астатнім загадалі распранацца.
- У кучу складвалі адзенне, абутак, каштоўнасці, якія яшчэ засталіся. Затым пачалі па чарзе падводзіць да ям, выкапаных раней, і стралялі…
А ноччу… Ноччу не толькі горад, але ўсе навакольныя вёскі прачнуліся ад стрэлаў, стогнаў, енкаў. Гарэла падпаленае гета.
Як потым выявілася, не ўсе яго жыхары падпарадкаваліся лёсу і пакорна пайшлі на расстрэл. Нейкая частка хацела перачакаць страшэнныя дні ў норах-сховішчах, якія падрыхтавалі загадзя. Але дым, агонь выгнаў іх адтуль. Сёй-той у надзеі выратаваць хаця б дзяцей, перакідваў іх цераз калючы дрот. Але фашысты не ведалі літасці нават да немаўлят – іх жывымі кідалі назад, у агонь.
Раніцай на месцы гета засталіся толькі дагараючыя галавешкі.
Нават мёртвых вораг не пакінуў у спакоі. Праз два гады, з набліжэннем Чырвонай Арміі, гітлераўцы (каб замеці сляды сваіх злачынстваў), сагналі сюды ваеннапалонных, прымусілі іх раскапаць магілы, дастаць трупы і, пералажыўшы бярвеннямі, падпалілі. Чорны, злавесны дым яшчэ доўга прыводзіў у жах жыхароў навокольных вёсак.
Зараз на месцы гэтай трагедыі пастаўлены помнік, на якім высечаны слоы:
Мы были молоды,
Мы хотели жить,
Мы жертвы фашизма.
Сделайте, чтобы это больше не повторилось.
Гэта не проста словы на гранітных плітах. Гэта зварот да нас, якія жывуць сёння. Аб гэтым просяць не толькі 3,5 тысячы тут пахаваных, але крычаць і стромкія сосны, і беластволыя бярозы, і трава, якія выраслі ўжо пасля вайны на крыві, попеле, слязах расстраляных дзяцей, старых, жанчын.
Аб гэтым трэба памятаць заўсёды. Гэта справа нашага сумлення і пачуцця бязмежнага абавязку перад усімі, хто не вярнуўся з той страшэннай вайны.
Мемориал в Иванове на месте убийства 3500 евреев Иванова в 1941—1942 годах
Расстрэл мірных жыхароў в.Моталь
Расстрэл мірных жыхароў Моталя пачаўся 3 жніўня 1941 года.
Немцы ўсё яўрэйскае насельніцтва выстраілі ў шарэнгу, потым аддзялілі мужчын ад жанчын. Усіх мужчын з Моталя адправілі ў кірунку вёскі Асаўніца Моладаўскага с/с. Па вывядзенні ўсіх мужчын за вёску Асаўніца на ўсход ад вёскі 1500м немцы пачалі расстрэльваць, да канца дня там было расстраляна каля 1400 чалавек. Усе мужчыны былі расстраляны і закапаны ў 4 магілах. Сведкі расказвалі, што зямля на закапаных магілах варушылася яшчэ некалькі гадзін: там у страшэнных муках паміралі параненыя людзі.
Жанчын і дзяцей эсэсаўцы расстралялі на поўдзень ад Моталя, па дарозе на Калілы. Агульная колькасць пакараных смерцю яўрэяў дасягала 3000 чалавек.
А ў наступныя дні фашысты вылаўлівалі і расстрэльвалі тых, хто схаваўся ад аблавы. Праўда, усе ўжо ведалі аб жудаснай акцыі гітлераўцаў, таму хаваліся, а маталяне далі прытулак многім яўрэям, хоць і рызыкавалі асабістым жыццём.
Помнік забітым яўрэям Мотоля
разгарнуць » / « згарнуць